ул. Василия Матэушева

Васіль Іванавіч Матэвушаў

06.03.1915 г. — 06.03.1974 г.

(06.03.1915, в. Княжыцы Магілёўскага павета — 06.03.1974) нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы і вучобы ў Княжыцкай школе калгаснай моладзі паступіў у Гомельскую чыгуначную школу. Скончыў  літаратурна-лінгвістычны факультэт Магілёўскага педінстытута (1937), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Обальскай СШ на Віцебшчыне (1937—1939). У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Яраслаўскім чыгуначным маставым палку, які ў час савецка-фінляндскай вайны рэстаўрыраваў Паўночную чыгунку. З 1940 г.  працаваў у Малдавіі на аднаўленні маста праз Днестр, дзе яго застала Вялікая Айчынная вайна. З канца 1941 г. служыў на адной з артылерыйскіх баз.

Узнагароджаны медалямі “За перамогу над Германіяй”, “За перамогу над Японіяй”.

Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў выкладчыкам Омскага фінансавага тэхнікума, загадваў аддзелам культуры і быту Магілёўскай абласной газеты “За Радзіму” (1948—1951), затым — на розных пасадах у газеце “Магілёўская праўда”. Член СП Беларусі з 1948 г. Сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП Беларусі (1971—1974).

Друкавацца пачаў з 1930 г., калі ў газеце “Піянер Беларусі” з’явіўся яго верш  “Ліст да таварыша”.  Першы паэтычны зборнік  —  “Магілёўскі шоўк”

(1957). Пры жыцці выдаў пяць паэтычных зборнікаў, тры кнігі нарысаў.

Знешне някідкая паэзія В. Матэвушава раскрывае ўнутраную прыгажосць чалавека, хараство роднага Прыдняпроўскага краю.

Василий Иванович Матеушев (06.03.1915, в. Княжицы Могилёвского уезда — 06.03.1974) родился в крестьянской семье. После окончания начальной школы и учёбы в Княжицкой школе колхозной молодёжи поступил в Гомельскую железнодорожную школу. Закончил  литературно-лингвистический факультет Могилёвского пединститута (1937), излагал беларуский язык и литературу у Обольской СШ на Витебщине (1937—1939). У 1939 г. призваны в Красную армию. Служил в Ярославском железнодорожном мостовом полке, который вовремя советско-финляндской войны реставрировал Северную железную дорогу. Из 1940 г.  работал у Молдавии на воссоздания маста через Днестр, где его застала Большая Отечественная война. Из конца 1941 г. служил на одной из артиллерийских баз.

Награждён медалями “За победу над Германией”, “За победу над Японией”.

После демобилизации (1946) работал преподавателям Омского финансового техникума, приказывал отделам культуры и быта Могилёвской областной газеты “За Родину” (1948—1951), затем — на разных должностях в газете “Могилёвская правда”. Член СП Беларуси из 1948 г. Секретарь Могилёвского областного отделения СП Беларуси (1971—1974).

Печататься начал из 1930 г., когда в газете “Пионер Беларуси” появился его стихотворение  “Лист до товарища”.  Первый поэтический сборник  —  “Могилёвский шёлк”

(1957). При жизни выдал пять поэтических сборников, три книги очерков.

Внешне неброская поэзия В. Матэвушава раскрывает внутреннюю красоту человека, прелесть родной Приднепровской стороны.


Улица на карте: