Анатоль Станіслававіч Сербантовіч
13 траўня 1941 г. — 21 сакавіка 1970 г.
(13 траўня 1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 сакавіка 1970, Менск) — беларускі паэт. Жыў у Магілёве.
Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У вайну жыў з бацькамі у вёсцы, цяжка хварэў на бранхіт, тыф. У 1958 скончыў Ордацкую сярэднюю школу, працаваў у калгасе. У 1960 паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ, якое скончыў у 1965. У 1964—1965 быў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Бярозка». З восені 1966 знаходзіўся ў творчай камандзіроўцы ў Запаляр’і, Казахстане, на Ўрале, Далёкім Ўсходзе. У 1969 зноў вярнуўся ў Менск і працаваў у газеце «Піянер Беларусі». Сябра Саюзу пісменнікаў БССР з 1967 году.
Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.
А. Сербантовіч пачаў пісаць яшчэ ў школе. Гэта былі байкі і сатырычныя замалёўкі калгаснага жыцця. У 1959 у газеце «Магілеўская праўда» надрукаваў свой першы верш. У гады вучобы ў школе запрашаўся на паседжанні літаб’яднання, на абласныя і рэспубліканскія семінары пачынаючых пісьменьнікаў. На другім курсе ўнівэрсытэта склаў рукапісны зборнік вершаў. Як сталы паэт сфармаваўся ў 1964, калі стаў рэгулярна друкавацца ў рэспубліканскіх часопісах, напісаў некалькі паэм. Характэрная праявай яго паэзіі былі грамадзянская накіраванасьць, пафаснасць.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсьцёнак» (1971), «Жаваранак у зэніце» (1989). Акрамя вершаў пісаў творы для дзяцей, прозу, крытычныя артыкулы, займаўся перакладамі. У сярэдзіне 1960-х звярнуўся да жанру паэмы. У 1968 у час знаходжання ў Сярэдняй Азіі напісаў паэму для дзяцей «Тэлефон».
У студзені 2011 года Камісія па тапаніміцы і ўшанаванні гістарычнай і культурнай спадчыны прыняла рашэнне назваць адну з вуліц у праектаваным раёне індывідуальнай жылой забудовы каля в. Гарадшына ў Магілёве імем Анатоля Сербантовіча. Рашэнне таксама было зацверджана на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама.[4]
Улица на карте: